Юлія Аляксандрава:
Лявон Вольскі падчас клюбнай прэзентацыі “Куплетаў і прыпеваў” распавёў слухачам пра тое, як ён збіраецца выступіць на Эўрабачанні-2009, навошта патрэбная “фанера” і чаму на яго крыўдзяцца ўдзельнікі “Крамбамбулі”.
“Куплеты і прыпевы” Лявон Вольскі прэзентуе разам з гітарыстам ды гукарэжысёрам. Калі Лявон папрасіў апошняга паставіць запіс, з залі пачулася: “Фанера!” “Зараз будзе шансон з “Куплетаў і прыпеваў”, таму трэба фанерку”, - не разгубіўся выканаўца.
- На канцэртах “Крамбамбулі”, асабліва прыватных, - падзяліўся са слухачамі Вольскі, - часта просяць “Volkswagen”. Рабяты абіжаюцца очэнь...
Цікаўныя гледачы запыталі музыкаў, ці збіраюцца яны на Эўрабачанне.
- Ад Турцыі, - упэўнена адказаў Лявон, спасылаючыся на тое, што запрашэнне ад гэтай краіны сапраўды было. – Гюнэш -- ад Азербайджана, а мы -- ад Турцыі. Але тады трэба ехаць з песняй пра Эўравізію.
- Па-турэцку, - прапанаваў хтосьці.
- Прапанова падкупае сваёй навізной, - усміхнуўся Лявон. – Трэба толькі начорна пафарбавацца і нармальна будзе.
- А скрыпка? – не супакойваліся слухачы. – А канькі?
- На скрыпцы будзе гукарэжысёр, а на каньках... усе! І з клюшкамі.
*
Источник: http://gazetaby.com |